Фільтраваць
Імёны
Падзеі
Помнікі
Рэгіён
Прадметы
Установы
Спадчына: Прафесары

Сцяпан Андрэевіч Мінюк нарадзіўся 25 лютага 1948 г. у вёсцы Крывіца Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці. У 1964 г. скончыў Сачыўкаўскую сярэднюю школу, паступіў на матэматычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя У. І. Леніна, які скончыў у 1969 г.

Вера Якаўлеўна Ляшук нарадзiлася 1 лістапада 1933 г. у вёсцы Марозавічы Брэсцкага павета Палескага ваяводства (цяпер Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і. Бацька, Якаў Рыгоравіч, ведаў шмат казак, песень; маці, Аляксандра Васільеўна, ведала на памяць шмат вершаў рускіх і ўкраінскіх паэтаў. З-за Вялікай Айчыннай вайны Вера Ляшук пайшла ў школу пераросткам: пасля вызвалення ў 1944 г. — у другі клас. Сямігодку заканчвала ў Малых Зводах.

Віталь Сцяпанавіч Ракуць нарадзіўся 1 кастрычніка 1928 г. у вёсцы Падлессе Ляхавіцкай гміны Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства (цяпер Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці). Пасля заканчэння ў 1953 г. Мінскага медыцынскага інстытута працягваў вучобу ў клінічнай ардынатуры на кафедры акушэрства і гінекалогіі. У 1960 г. В. С. Ракуць паспяхова абараніў кандыдацкую дысертацыю па тэме «Восстановление жизненных функций организма при асфиксии внутриартериальным введением комплекса лекарственных веществ».

Мікалай Міхайлавіч Грынчык нарадзіўся 1 жніўня 1923 г. у мястэчку Быцень Слонімскага павета Навагрудскага ваяводства (цяпер в. Быцень Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці) у вялікай сялянскай сям’і. Пачатковую адукацыю атрымаў у польскай школе, як лепшага вучня яго паслалі вучыцца ў Варшаву. Пасля ўз’яднання Заходняй Беларусі з БССР вучыўся ў Слонімскай беларускай школе № 1, а затым перавёўся ў Косаўскую сярэднюю школу.

Мікалай Мікалаевіч Труш нарадзіўся 23 лютага 1948 года ў вёсцы Мосткі Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці. Скончыў Антопальскую сярэднюю школу ў 1966 годзе. Адзін год працаваў настаўнікам матэматыкі Вялікалескай васьмігадовай школы Драгічынскага раёна. У 1967 годзе паступіў на матэматычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1970 годзе быў пераведзены на факультэт прыкладной матэматыкі, які скончыў у 1972 годзе.

Сцяпан Рыгоравіч Мулярчык нарадзіўся 8 студзеня 1943 года ў вёсцы Азярцо Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласцi. У 1961 годзе паступіў на факультэт радыёфізікі і электронікі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, які паспяхова закончыў у 1966 годзе. У 1967 годзе Сцяпан Мулярчык быў асістэнтам кафедры электронных матэматычных машын. Затым была вучоба ў Маскоўскім вышэйшым тэхнічным вучылішчы імя Н. Э. Баўмана (Маскоўскі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт), мэтавая аспірантура (1968–1971).

Платон Мікалаевіч Жуковіч нарадзіўся 26 верасня (8 кастрычніка) 1857 года ў горадзе Пружанах Гродзенскай губерні (цяпер Брэсцкай вобласці) у шматдзетнай сям’і першага настаяцеля Свята-Аляксандра-Неўскага сабора Мікалая Жуковіча (1827–1906).Уплыў бацькі-святара быў вызначальным у лёсе яго дзяцей, асабліва Платона і Барыса.

Вікенцій Васільевіч Макушаў нарадзіўся 10 лістапада 1837 года ў г. Брэст-Літоўску Гродзенскай губерні (цяпер г. Брэст). Бацька быў членам асобай камісіі для будаўніцтва Брэсцкай крэпасці. Маці па паходжанні полька, са шляхецкага роду Міхайлаўскіх; пасля смерці першага мужа пераехала да родзічаў у Брэст-Літоўск, дзе і пазнаёміліся бацькі будучага славяніста. Сваё свядомае дзяцінства Вікенцій Макушаў правёў у Варшаве.

Алена Георгіеўна Эльяшэвіч нарадзілася 23 верасня 1937 года ў г. Пінску Палескага ваяводства (цяпер Брэсцкай вобласці). Маці, Соф’я Іванаўна, была акушэрам-гінеколагам. Бацька, Георгій Уладзіміравіч, быў музыкантам, закончыў Варшаўскую кансерваторыю, у час Вялікай Айчыннай вайны служыў на фронце санітарам, аказваў першую медыцынскую дапамогу параненым, дайшоў да Кёнігсберга. Алена Эльяшэвіч у 1954 годзе скончыла СШ № 4 г. Пінска і паступіла на фармацэўтычны факультэт Днепрапятроўскага медыцынскага інстытута, які закончыла ў 1959 годзе.

Старонка 9 з 11